Пра нас
Пра нас
BelMult - гэта платформа, прысвечаная серыялам, тэлешоў і медыяпраектам з беларускай агучкай. Мы імкнемся зрабіць прагляд і ацэнку кантэнту простымі і зручнымі для кожнага карыстальніка. На сайце вы можаце бясплатна глядзець кантэнт як з беларускай агучкай, так і на мове арыгіналу.
Гісторыя стварэння
Праект BelMult быў заснаваны ў 2024 годзе з простай, але важнай мэтай - стварыць добра працуючы сайт-калекцыю, дзе можна зручна глядзець і спампоўваць цікавыя мультсерыялы з беларускай агучкай.
Наша мэта
Мы падтрымліваем і развіваем беларускую медыякультуру праз некалькі ключавых накірункаў:
- Пашырэнне беларускага кантэнту - мы імкнемся сабраць і папулярызаваць серыялы, тэлешоў і іншыя праекты з беларускай агучкай.
- Падтрымка перакладу і агучкі - мы дапамагаем распаўсюджваць тыя праекты, што раней не былі перакладзены або агучаны па-беларуску.
- Пераклад апісанняў - мы перакладаем на беларускую мову апісанні фільмаў, серыялаў і асобных эпізодаў не толькі для нашага сайта, але і для знешніх сэрвісаў, дзе гэта магчыма (напрыклад, TMDb), каб пашыраць прысутнасць беларускай мовы ў глабальнай прасторы.
- Зручны доступ - карыстальнікі могуць глядзець і спампоўваць кантэнт з беларускай агучкай бясплатна і без складанасцяў.
Акрамя таго, мы прапануем простую сістэму ацэнак (👍 / 👎 / 💩), якая дапамагае фарміраваць агульную карціну водгукаў.
Адкуль мы бяром інфармацыю
Каб забяспечыць дакладнасць і паўнату інфармацыі пра серыялы, актораў і рэйтынгі, мы выкарыстоўваем наступныя знешнія сэрвісы:
- The Movie Database (TMDb) - для атрымання інфармацыі пра серыялы, сезоны, эпізоды, даты рэлізаў і іншае.
- Whatson API - для атрымання рэйтынгаў з IMDB, Rotten Tomatoes і Metacritic.
- Common Sense Media - для атрымання ўзроставых рэйтынгаў і рэкамендацый па змесце, каб карыстальнікі маглі прымаць больш інфармаваныя рашэнні.
Гэтыя сэрвісы працуюць выключна з нашым серверам і не маюць доступу да дадзеных карыстальнікаў.
Зваротная сувязь
Калі ў вас ёсць прапановы, заўвагі або ідэі - усе нашыя кантакты на старонцы. Мы заўсёды на сувязі!
About Us
BelMult is a platform dedicated to TV series, shows, and media projects with Belarusian voiceovers. We aim to make watching and rating content simple and convenient for every user. On our site, you can watch content for free - both with Belarusian dubbing and in the original language.
Our Story
The BelMult project was launched in 2024 with a simple but important goal - to create a well-functioning collection site where users can easily watch and download engaging animated series with Belarusian voiceovers.
Our Mission
We support and promote Belarusian media culture through several key directions:
- Expanding Belarusian content - we aim to collect and popularize series, shows, and other projects with Belarusian dubbing.
- Supporting translation and dubbing - we help distribute projects that were previously untranslated or undubbed in Belarusian.
- Translating descriptions - we translate film, series, and episode descriptions into Belarusian not only for our website but also for external platforms where possible (e.g., TMDb), helping to expand the presence of the Belarusian language globally.
- Easy access - users can watch and download content with Belarusian voiceovers for free and without hassle.
We also offer a simple rating system (👍 / 👎 / 💩) that helps form a collective picture of viewer feedback.
Where Our Data Comes From
To ensure accurate and complete information about series, actors, and ratings, we use the following external services:
- The Movie Database (TMDb) - for retrieving data about series, seasons, episodes, release dates, and more.
- Whatson API - for fetching ratings from IMDB, Rotten Tomatoes, and Metacritic.
- Common Sense Media - for retrieving age ratings and content-based recommendations, helping users make more informed viewing choices.
These services operate exclusively with our server and do not have access to user data.
Contact Us
If you have suggestions, feedback, or ideas - you can reach us through our contact page. We're always happy to hear from you!