Навіны і Падзеі
Апошнія навіны
-
Дадалі 5 і 6 серыі, 4 сезона у беларускай агучцы - "Вулічны футбол / Foot 2 Rue"
Глядзець серыял у агучке ад Pan Mikhailouski, па спасылцы - Вулічны футбол / 4 сезон .
Спампаваць серыі можна на старонцы сезону і на Баравіку.
Дадалі 4 серыю, 3 сезона у беларускай агучцы - "Усмешлівыя сябры / Smiling Friends"
Глядзець серыял у агучке ад Arciom, па спасылцы - Усмешлівыя сябры / 3 сезон .
Спампаваць серыі можна на старонцы сезону і на Баравіку.
-
Дадалі 4 серыю, 4 сезона у беларускай агучцы - "Вулічны футбол / Foot 2 Rue"
Глядзець серыял у агучке ад Pan Mikhailouski, па спасылцы - Вулічны футбол / 4 сезон .
Спампаваць серыі можна на старонцы сезону і на Баравіку.
-
Дадалі 2серыю, 3 сезона у беларускай агучцы - "Усмешлівыя Сябры / Smiling Friends"
Спадар Жаба дасягае абсалютнай улады, становіцца Імператарам Зямлі і нават перамагае ўсіх у UFC, але адчувае пустату.
Глядзець серыял у агучке ад Arciom і Atruta, па спасылцы - Усмешлівыя Сябры / 3 сезон / 2 серыя.
Спампаваць серыі можна на старонцы сезону і на Баравіку.
-
Навіны
- Дадалі першую серыю 3 сезону мультсерыяла Усмешлівыя Сябры у беларускай агучцы ад Арцёма і Атруты.
- Выдалілі з сайта ўсялякія Гугл-аналітыкі і Яндэкс-метрыкі, але дадалі ўсеагульна дасяжную аналітыку ад SimpleAnalytics.
-
Навіны
- Дадалі апошнюю серыю 2 сезона Сусветнай змовы - Сусветная змова / 2 сезон / 8 серыя.
- На сайце з'явіўся новы праект, мультсерыял з узроставым абмежаваннем 0+ - Вулічны футбол. Выхад пачаўся з адносна свежага 4 сезону.
- Учора адбыўся рэліз 3 сезону Усмешлівых сяброў. Мы таксама дадалі першы эпізод, але пакуль што, толькі у арыгінальнай агучцы. Чакаем беларускую.
-
Дадалі 7 серыю, 2 сезона у беларускай аднагалосай агучцы - "Сусветная змова / Inside Job"
Калі Cognito вырашае «перазапусціць» сваю структуру, звальняючы ўсіх і замяняючы іх на больш эфектыўныя версіі, Рэйган і яе каманда пад пагрозай. Яны мусяць даказаць сваю карыснасць, выканаўшы немагчымую місію.
Глядзець серыял у агучке ад Kambeg, па спасылцы - Сусветная змова / 2 сезон / 7 серыя.
Спампаваць серыі можна на старонцы сезону і на Баравіку.
-
У нас з'явіліся свае ўласныя трэкеры для абмену пірамі:
- https://tracker.belmult.online:443
-
Дадалі 6 серыю, 2 сезона у беларускай аднагалосай агучцы - "Сусветная змова / Inside Job"
Калі Рон, былы хлопец Рэйган, выпадкова распаўсюджвае вірус, які прымушае людзей паводзіць сябе як ён - ветлівыя, але дурнаватыя - Cognito Inc. мусіць спыніць «ронтагію».
Глядзець серыял у агучке ад Kambeg, па спасылцы - Сусветная змова / 2 сезон / 6 серыя.
Спампаваць серыі можна на старонцы сезону.
-
Дадалі 5 серыю, 2 сезона у беларускай аднагалосай агучцы - "Сусветная змова / Inside Job"
Брэт становіцца зоркай правага тэлешоў, калі выпадкова сядае ў крэсла вядучага. Яго лёгкая, адкрытая натура імгненна зачароўвае аўдыторыю, і ён ператвараецца ў сапраўдную медыйную сенсацыю.
Глядзець серыял у агучке ад Kambeg, па спасылцы - Сусветная змова / 2 сезон / 5 серыя.
Спампаваць серыі можна на старонцы сезону.
-
Дадалі 4 серыю, 2 сезона у беларускай аднагалосай агучцы - "Сусветная змова / Inside Job"
Калі Папа Рымскі нечакана сыходзіць у адстаўку, Cognito бачыць магчымасць паставіць свайго чалавека на трон.
Глядзець серыял у агучке ад Kambeg, па спасылцы - Сусветная змова / 2 сезон / 4 серыя.
Спампаваць серыі можна на старонцы сезону.
-
Пачалі дадаваць арыгінальную і беларускую агучку для 3 сезону - "Футурама / Futurama"
Глядзець і пампаваць сезон па спасылцы - Футурама / 3 сезон.
-
Дадалі 3 серыю, 2 сезона у беларускай аднагалосай агучцы - "Сусветная змова / Inside Job"
Міка вяртаецца на сустрэчу выпускнікоў, дзе сутыкаецца з былымі сябрамі, ворагамі і ўласнымі комплексамі. Каманда падыгрывае хлусне Міка на сустрэчы выпускнікоў, пакуль ён не вар'яцее.
Глядзець серыял у агучке ад Kambeg, па спасылцы - Сусветная змова / 2 сезон / 3 серыя.
Спампаваць серыі можна на старонцы сезону.
-
Дадалі 2 серыю, 2 сезона у беларускай аднагалосай агучцы - "Сусветная змова / Inside Job"
Калі ў офісе з’яўляецца вампір, які выглядае як гламурны інфлюэнсер, Cognito Inc. мусіць вырашыць, ці варта заключаць з ім саюз. Рэйган спрабуе раскрыць, што хаваецца за яго чароўнай усмешкай, а Брэт тым часам трапляе пад уплыў яго «вечнай маладосці».
Глядзець серыял у агучке ад Kambeg, па спасылцы - Сусветная змова / 2 сезон / 2 серыя.
Спампаваць серыі можна на старонцы сезону.
-
Дадалі апошнія серыі - 9 і 10, 8 сезона у беларускай шматгалосай агучцы - "Рык і Морці / Rick and Morty"
Морці сустракае старога знаёмага, які называе яго «татачкай». Рык трапляе ў сітуацыю, дзе трэба выбіраць: помста, сям’я ці нешта большае.
Глядзець серыял у агучке ад Мой родны гук, па спасылцы - Рык і Морці / 8 сезон.
Спампаваць серыі можна на Баравіку ці на старонцы сезону.
-
Дадалі 1 серыю, 2 сезона у беларускай аднагалосай агучцы - "Сусветная змова / Inside Job"
Рэйган спрабуе аднавіць кантроль над сваім жыццём і працай. Яна адпраўляецца ў адпачынак, каб «адключыцца» ад Cognito Inc., але нават на трапічным востраве змовы не адпускаюць яе.
Глядзець серыял у агучке ад Kambeg, па спасылцы - Сусветная змова / 2 сезон / 1 серыя.
Спампаваць серыі можна на старонцы сезону.
-
Дадалі апошнюю, 10 серыю, 1 сезона у беларускай шматгалосай агучцы - "Па-за Садовым Плотам / Over the Garden Wall"
Вірт і Беатрыс знаходзяць Грэга, які памірае ў палоне Звера. Звер прапануе Вірту стаць новым Лесарубам - каб секчы дрэвы у лесе у абмен на захаванне жыцця яго брата, душу якога Звер замкне ў ліхтары.
Глядзець серыял у агучке ад Мой родны гук, па спасылцы - Па-за Садовым Плотам / 1 сезон / 10 серыя.
Спампаваць серыі можна на Баравіку.
-
Дадалі 7 і 8 серыі, 8 сезона у беларускай шматгалосай агучцы - "Рык і Морці / Rick and Morty"
Рык і Морці пішуць сцэнар для свайго любімага фільма. Але калі сюжэт пачынае пісаць іх, усё ператвараецца ў мета-сусвет з выбухамі і крытыкай кінаіндустрыі.
Глядзець серыял у агучке ад Мой родны гук, па спасылцы - Рык і Морці / 8 сезон / 7 серыя.
Джэры знаходзіць сябра, які такі ж беспрацоўны і згублены, як і ён. Разам яны спрабуюць знайсці сэнс у жыцці або хаця б працу. І так, гэта адсылка да "Зямлі качэўнікаў".
Глядзець серыял у агучке ад Мой родны гук, па спасылцы - Рык і Морці / 8 сезон / 8 серыя.
-
Дадалі 8 і 9 серыі, 1 сезона у беларускай шматгалосай агучцы - "Па-за Садовым Плотам / Over the Garden Wall"
Грэг і Вірт, цалкам заблукаўшы, кладуцца пераначаваць пад дрэвам. Грэгу сніцца сон, у якім ён трапляе на нябёсы і ратуе жыхароў Воблачнага Горада. За гэта фея выконвае яго жаданне, якое, здаецца, заключаецца ў тым, каб выратаваць аслабелага Вірта з Невядомага, коштам жыцця Грэга, які пераходзіць пад уладу Звера.
Глядзець серыял у агучке ад Мой родны гук, па спасылцы - Па-за Садовым Плотам / 1 сезон / 8 серыя.
Серыя расказвае пра жыццё братоў да трапляння ў Невядомае. У ноч на Хэлаўін Вірт хоча перадаць касету з песнямі Сары (дзяўчыне, у якую ён закаханы), але вагаецца, ці варта гэта рабіць. Яго планы руйнуе Грэг, ставячы яго ў няёмкае становішча. Браты ўцякаюць з могілак, дзе сабраліся іншыя падлеткі, і падчас уцёкаў падаюць у раку.
Глядзець серыял у агучке ад Мой родны гук, па спасылцы - Па-за Садовым Плотам / 1 сезон / 9 серыя.
Спампаваць серыі можна на Баравіку і старонцы сезона.
-
Дадалі 4, 5, 6, 7 сезоны у арыгінальнай агучцы - "Рык і Морці / Rick and Morty"
-
Пакуль што толькі з арыгінальнай агучкай, але вельмі чакаем пераклад і агучку ад “Мой родны гук”. Падтрымаць перакладчыкаў можна праз buymeacoffee.
-
Глядзець серыял у арыгінальнай агучцы, па спасылцы - Рык і Морці / Rick and Morty.
-
Абнавілі рэйтынгі серый і дадалі вылічэння сярэдняга рэйтынгу сезона - цяпер ацэньваць якасць і абіраць серыял і сезон для прагляду будзе прасцей.
-
-
Дадалі 1, 2, 3, 8 сезоны у беларускай агучцы - "Рык і Морці / Rick and Morty"
Рык — псіхічна нестабільны, але навукова адораны стары чалавек, які нядаўна аднавіў сувязь са сваёй сям’ёй. Большасць часу ён праводзіць, уцягваючы свайго ўнука Морці ў небяспечныя прыгоды у космасе і альтэрнатыўных сусветах. Гэта дадае да ўжо нестабільнага сямейнага жыцця Морці, яшчэ больш праблем дома і ў школе.
Глядзець серыял у агучке ад Мой родны гук і Kambeg, па спасылцы - Рык і Морці / Rick and Morty.
-
Дадалі 7 серыю, 1 сезона у беларускай шматгалосай агучцы - "Па-за Садовым Плотам / Over the Garden Wall"
Пасля таго як нечаканая цемра разлучае сяброў, Вірт бярэ ініцыятыву на сябе і сустракае Лорну, маладую жанчыну, якую прымушае займацца хатнімі справамі агідная вядзьмарка з магічным званком. Ці змогуць Вірт і Грэг выратаваць Лорну, а таксама сябе, ад злой вядзьмаркі?
Глядзець серыял у агучке ад Мой родны гук, па спасылцы - Па-за Садовым Плотам / 1 сезон / 7 серыя.
Спампаваць серыі можна на Баравіку.
-
Дадалі 2 сезон у арыгінальнай агучцы - "Сусветная змова / Inside Job"
Пакуль што серыял у арыгінальнай агучцы, але як толькі з'явіцца беларуская - адразу дададзім.
Глядзець серыял у арыгінальнай анучцы, па спасылцы - Сусветная змова / 2 сезон.
-
Дадалі 6 серыю, 1 сезона у беларускай шматгалосай агучцы - "Па-за Садовым Плотам / Over the Garden Wall"
Мы далучаемся да Вірта і Грэга ў падарожжы на пароме краіны Жабаў, пакуль яны набліжаюцца да Аделаіды з Выгана. Але чаму Беатрыс выглядае такой засмучанай? Сітуацыя становіцца нервовай і для Грэга, калі ён усведамляе, што яго ўласная жаба, магчыма, будзе лепш сабе пачуваць са сваімі таварышамі амфібіямі.
Глядзець серыял у агучке ад Мой родны гук, па спасылцы - Па-за Садовым Плотам / 1 сезон / 6 серыя.
Спампаваць серыі можна на Баравіку.
-
Навіны
Зараз у нашым тэлеграм-канале адбываюцца выбары наступнага мульт-серыяла для агучкі - Выбары 06.2025. Апошні дзень галасавання 08.06.
-
Дадалі 5 серыю, 1 сезона у беларускай шматгалосай агучцы - "Па-за Садовым Плотам / Over the Garden Wall"
Ці насамрэч у велізарным асабняку мільянера Квінсі Эндзікотта жыве прыгожы прывід, ці чайны барон патроху вар'яцее? Грэг і Фрэд Конь прыступаюць да справы! Тым часам Вірт і Беатрыс апынаюцца у пастцы у шафе падчас пошукаў дробных манет.
Глядзець серыял у агучке ад Мой родны гук, па спасылцы - Па-за Садовым Плотам / 1 сезон / 5 серыя.
Спампаваць серыі можна на Баравіку.
