Мой родны гук

Мой родны гук — гэта праект, створаны з мэтай папулярызацыі беларускай мовы праз агучку фільмаў. Наша каманда з актораў агучкі — гэта дасведчаныя даберы, у якіх за плячыма не адна работа па агучванню фільмаў (і не толькі іх) на беларускай мове. Мы максімальна прафесійна падыходзім да справы перакладу і агучвання фільмаў. Вы можаце заказаць агучку амаль любога фільму на беларускай мове.